-
прадмова да ЖЧ
Вітаю вас на першай старонке свайго Жывога Часопіса!
Спачатку жадаю паведаміць, што гэты блог прысвечаны падарожжам і ствараўся хутчэй «для сябе», чым для «шырокай аўдыторыі». Усё пачыналася з таго, што пасля чарговай вандроўкі ў мяне ўзнікала жаданне неяк захаваць свае ўражанні і я пачаў рабіць нататкі аб наведаных мной месцах, а паколькі мне яшчэ падабаецца фатаграфаваць, то паступова ўсё гэта пераўтварылася ў форму блога. Спярша рэпартажы былі прысвечаны толькі цікавым мясцінам Беларусі, але потым, па меры пашырэння напрамкаў маіх падарожжаў, я пачаў пісаць і пра замежжа.
Так! Блог вядзецца на беларускай мове. Гэта рашэнне прынята дзеля падтрымкі нацыянальнай мовы ў сувязі з несуцяшальным становішчам яе ў грамадстве. Таксама жадаю папярэдзіць, што я не філолаг і веданне роднай мовы паляпшаю самастойна, таму не выключана з’яўленне памылак у артыкулах. Калі вы ўважлівы, не ганарысты і штосьці вам дужа мазоліць вочы, можаце пакінуць сваю заўвагу ў каментарах.
Вядома, блог я ствараў для сябе, але я не супраць і нават за, прачытанне маіх пастоў і канструктыўную крытыку з вашага боку. Пошук пэўных справаздач зручней за ўсё весці праз мапу маіх падарожжаў, дзе адзначаны сцяжкамі наведаныя месцы і адкуль можна прайсці па спасылцы да адпаведнага артыкулу, таксама для гэтага можна выкарыстоўваць тэгі.
Зараз маю не так шмат часу, таму больш публікую ў інстаграме